Абгрунтаванне мэтазгоднасці і актуальнасці праекта
Автор: nataliia.sharko • Ноябрь 6, 2018 • Контрольная работа • 1,641 Слов (7 Страниц) • 473 Просмотры
Праект адукацыйнага падарожжа
“Маленькія даследчыкі страў беларускай кухні”
Шарко Наталля Аляксандраўна,
выхавацель дашкольнай адукацыі 2-й катэгорыі,
тэл. 80296647738
ДУА “Яслі-сад №170 г.Гомеля”
Абгрунтаванне мэтазгоднасці і актуальнасці праекта
Актуальнасць азначанай тэмы заключаецца ў тым, што сярод відаў матэрыяльнай культуры, якія вызначаюцца сваёй архаічнасцю (напрыклад, жыллё, адзенне), культура харчавання найбольш трывала захавала сваю этнічную спецыфіку і ў меншай ступені была падвергнута зменам, таму можа служыць цэнным матэрыялам пры даследванні этнічных працэсаў мінулага, этнакультурных узаемасувязяў беларусаў з іншымі народамі. Тым больш, што на сучасным этапе ў Беларусі набыло пашырэнне развіццё агратурызму, –дзе кулінарныя аспекты маюць немалаважнае значэнне. Стравы, што калісьці былі неад’емнай часткай штодзённага побыту нашых продкаў, вяртаюцца з нябыту – у нашу свядомасць і за нашыя сталы. Нацыянальная кухня – гэта частка культуры народа. Хто б ні прыязджаў у нашу краіну, ў першую чаргу цікавіцца беларускаймовай і кухняйнашага народа.
Менавіта цяпер, у сучасных умовах глабалізацыі, калі адбываецца працэс інтэграцыінацый у сусветнуюсістэму, проста неабходна ведаць нацыянальную кухню, бо нішто не дае магчымасці так блізка сутыкнуцца з матэрыяльнай культурай народа, як яго кулінарныя трыдыцыі.
Навізна дадзенага праекта заключаецца ва ўзбагачэнні ведаў па гісторыі беларускай кухні, і традыцыях застольнага этыкету беларускага народа. Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. Палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта здаровае пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру – трывалы аплот краіны.
Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх – значная частка работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту.
Мэта: фарміраванне у выхаванцаў уяўленняў аб культуры, традыцыях, нацыянальнай самабытнасці беларускага народа сродкамі далучэння да нацыянальнай кухні.
Задачы:
вызваць у выхаванцаў зацікаўленасць гісторыяй і культурай беларускага народа, выявіць асаблівасці і гісторыю ўзнікнення беларускай нацыянальнай кухні;
садзейнічаць выхаванню павагі і любові да роднага краю, да роднай мовы, да багатай і разнастайнай спадчыны нашых продкаў, узбачаць слоўнік выхаванцаў па дадзенай тэме;
выкарыстоўваючы вусна-паэтычную творчасць, мастацкую літаратуру вызначыць месца кухні ў традыцыях беларускага народа;
даследаваць і апісаць старажытныя беларускія стравы і напоі, даць іх кароткую характарыстыку;
пазнаёміць выхаванцаў з асновамі застольнага этыкету, які існаваў у сем’ях сялян Беларусі з вельмі даўніх часоў;
садзейнічаць усведамленню каштоўнасці беларускай нацыянальнай кухні і нацыянальных традыцый;
актывізаваць педагагічны патэнцыял сям’і па пытанням адраджэння творчага развіцця ў лепшых традыцыях беларускай нацянальнай кухні.
Канцэптуальныя палажэнні дадзенага праекту у тым, што далучэнне выхаванцаў да культуры, традыцый, нацыянальнай самабытнасці беларускага народа патрабуе ад педагога не толькі майстэрства, ведаў у дзіцяці, але і ўласных перажыванняў. Эфектыўнасць працэсу далучэння шмат у чым залежыць ад таго, якімі сродкамі і метадамі, «інструментамі» карыстаецца педагог. Вырашэнне гэтай праблемы звязана з распрацоўкай і ўкараненнем новых эфектыўных педагагічных тэхналогій, якія спрыяюць інтэлектуальнаму, творчаму, маральнаму, сацыяльнаму развіццю падрастаючага пакалення. У іх ліку даследчыкі, навукоўцы і перадавыя практыкі справядліва ўключаюць метад праектаў, які валодае не толькі адукацыйным, але, галоўнае, і асаблівым выхаваўчым патэнцыялам. Інтэрактыўны характар праекта адукацыйнага падарожжа дазваляе ўключаць у яго разнастайныя формы і метады работы з дзецьмі, актуалізаваць веды і ўменні, атрыманыя дзіцём у розных галінах пазнання, наладжваць партнёрскія ўзаемаадносіны паміж усімі ўдзельнікамі.
...