Жыціе Ефрасінні Полацкай
Автор: nastiusha • Сентябрь 28, 2021 • Лекция • 2,330 Слов (10 Страниц) • 1,157 Просмотры
План-канспект
урока па беларускай літаратуры
ў 9 «Д» класе
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
Тэма ўрока: «Жыціе Ефрасінні Полацкай»
Дата: 15.09.2021
Настаўнік-практыкант: Любанец Анастасія Яўгеньеўна
Настаўнік па прадмеце: Гараўская Таццяна Аляксандраўна
Метадыст: Макарэвіч Алесь Мікалаевіч
Дата: 15.09.2021
Клас: 9 «Д»
Чалавек і грамадства. Постаці айчыннай гісторыі ў беларускай літаратуры (5 гадзін + 1 гадзіна на творчую работу + 1 гадзіна на абмеркаванне твораў для дадатковага чытання; жыціе Ефрасінні Полацкай — 1 гадзіна; беларускі летапіс («Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс (1446)» - урывак «Пахвала Вітаўту») - 1 гадзіна; Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф» - 1 гадзіна; Мікола Гусоўскі. Паэма «Песня пра зубра» - 1 гадзіна; жанр, сюжэт, кампазіцыя — 1 гадзіна; Мікола Густоўскі. «Песня пра зуюра». Тэма Радзімы ў творы — 1 гадзіна; абмеркаванне твораў для дадатковага чытання — 1 гадзіна).
Тэма ўрока: Жыціе Ефрасінні Полацкай (1-ая гадзіна па тэме «Чалавек і грамадства. Постаці айчыннай гісторыі ў беларускай літаратуры»).
Тып урока: ўрок вывучэння новага матэрыялу.
Форма ўрока: ўрок камбінаванай будовы.
Мэты ўрока:
- навучальныя: пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі зместу твора і паслядоўнасцю асноўных этапаў біяграфіі беларускай асветніцы, засяродзіўшы ўвагу на яе духоўным подзвігу; пазнаёміць з паняццем «жыціе як жанр старажытнай літаратуры»; удасканаліць навыкі складання стужкі часу, запаўнення апорнай табліцы, стварэння апорнай схемы.
- развіваючыя: развіццё інтэлектуальных здольнасцей, аналітычнага мыслення вучняў, навыкаў слухання і канспектавання;
- выхаваўчыя: садзейнічаць выхаванню маўленчай культуры вучняў; павагу да гісторыі беларускай культуры, да дзейнасці асветнікаў даўняга перыяду.
Літаратура:
- вучэбная
1) Рагойша В.П., Шамякіна Т.І., Кабржыцкая Т.В., Праскаловіч В.У.
Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для IX класа ўстаноў агульная сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: НІА, 2019. — 297 с.
- метадычная
1) Беларуская мова і літаратура. 9 кл. : прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. Адукацыі / С. С. Міхнёнак, В. В. Кушнярэвіч. - Мінск : НІА : Аверсэв, 2021. - 75с. - (Бібліятэка настаўніка).
2) Беларуская літаратура. Планы-канспекты ўрокаў. 9 клас (I паўгоддзе) : дапам. для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі / Я. В. Есіс. - 2-е выд. - Мазыр : Выснова, 2021. - 119, [1] с.
3) Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. 9 клас / Зацв. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. - Мінск : НІА, 2021. - 5 с.
- мастацкая
1) Жыціе Ефрасінні Полацкай / Электронны рэсурс : https://knihi.com/none/Zycije_Jeufrasinni_Polackaj.html. Дата доступу : 13.09.2021.
Абсталяванне: партрэты Ефрасінні Полацкай; фотаздымак крыжа Ефрасінні Полацкай; дакументальная стужка «Гісторыя Беларусі. Ефрасіня Полацкая» В. І Л. Варэца.
Эпіграф: Беларусь, твая дачка я.
Зярнятка я, а ты — мая ралля.
Якой жа мовы ад мяне чакаеш
Ты, узрасціўшая мяне зямля?.. (Вольга Іпатава).
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
1. Прывітанне настаўніка, увага да псіхалагічнай падрыхтаванасці вучняў да ўрока і пры неабходнасці мабілізацыя вучняў на працу і адпаведныя віды і формы дзейнасці на ўроку.
...