Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Культура штрыхаванай керамiкi гiсторыя вывучэння

Автор:   •  Сентябрь 21, 2022  •  Доклад  •  797 Слов (4 Страниц)  •  186 Просмотры

Страница 1 из 4

КУЛЬТУРА ШТРЫХАВАНАЙ КЕРАМІКІ

ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ

Культура штрыхаванай керамікі атрымала сваю назву па спосабу апрацоўкі і арнаментацыі паверхні пасудзін. Першыя адрывачныя звесткі пра яе помнікі на тэрыторыі Беларусі адносяцца да XIX ст.

Аднак большасць з ix, акрамя факта ўпамінання гарадзішчаў каля населеных пунктаў, ніякіх іншых звестак не змяшчае.

У канцы XIX ст. працу па збору звестак пра археалагічныя помнікі Паўночна-Заходняга краю зрабіў Ф.В. Пакроўскі. У сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем IX i X Археалагічных з'ездаў у Вільні i Рызе ён публікуе археалагічныя карты Віленскай, Гродзенскай i Ковенскай губерняў, у якіх змяшчаюцца звесткі пра некалькі дзесяткаў гарадзішчаў культуры штрыхаванай керамікі. Шмат якія з гэтых дадзеных не страцілі свайго значэння да цяперашняга часу. Акрамя складання карт Ф.В. Пакроўскі ўпершыню правёў невялікія археалагічныя вышукі на гарадзішчах Багуцішкі i Афярышкі ў Літве, Астраўляны i Якубішкі ў Беларусі.

У цэлым, дарэвалюцыйны перыяд у галіне вывучэння гарадзішчаў характарызуецца першапачатковым назапашваннем крыніц, папярэдняй сістэматызацыяй i асобнымі, па сутнасці яшчэ вельмі сціплымі спробамі ix інтэрпрэтацыі.

Новы этап у вывучэнні культуры штрыхаванай керамікі наступіў толькі ў 20-я гады. Ён звязаны з актыўнай даследчай дзейнасцю А.М. Ляўданскага i яго калег. У 1923—1924 гг. A.M. Ляўданскі праводзіць невялікія пошукавыя i раскопачныя работы на гарадзішчах Свідна Лагойскага раёна, Смалявічы i Буда Смалявіцкага раёна. Атрыманы ім матэрыял дазволіў правесці паралель паміж гэтымі гарадзішчамі i даследаванымі Ф.В. Пакроўскім гарадзішчамі Багуцішкі i Афярышкі.

У канцы 20-х гадоў ён даследуе такія гарадзішчы, як Старая Рудзіца Дзяржынскага раёна, Навасёлкі, Кімія, Аздзяцічы Барысаўскага i Слуцк i  Івань Слуцкага раёнаў, a таксама шэраг умацаваных паселішчаў у Мінскай i  Віцебскай абласцях. Адначасова з ім I.Р. Калодкін i M.H. Канвісараў праводзяць абследаванне 13 гарадзішчаў у Барысаўскім i Бярэзінскім раёнах, А.О. Рынейскі робіць археалагічную разведку па рацэ Пцічы, у вярхоўях якой фіксуе помнікі культуры штрыхаванай керамікі, а С.С. Шутаў i M.M. Улашчык вядуць пошукавую работу ў ніжнім цячэнні Свіслачы.

Інтэнсіўныя даследаванні гэтых гадоў дазволілі А.М. Ляўданскаму к 1930 г. вылучыць умацаваныя паселішчы са штрыхаванай керамікай у самастойную групу, акрэсліць ix межы на тэрыторыі Беларусі, вызначыць этнічную прыналежнасць ix насельніцтва i храналогію гарадзішчаў.

У далейшым да I Усесаюзнага з'езда археолагаў i этнографаў A.M. Ляўданскі яшчэ ў большай ступені абагульніў i канкрэтызаваў наяўныя матэрыялы. На яго думку, паселішчы ca штрыхаванай керамікай прайшлі некалькі стадый развіцця: ад адкрытых паселішчаў спачатку да слабаўмацаваных пасёлкаў, а затым да гарадзішчаў з драўляна-земляной фартыфікацыйнай сістэмай. Акрамя гэтага, ён удакладніў усходнюю мяжу распаўсюджання гэтых помнікаў i ахарактарызаваў у агульных рысах матэрыяльную культуру. Усё гэта дазволіла яму не замкнуцца на рэчазнаўчым аналізе, як гэта было ўласціва яго папярэднікам, a выйсці на ўзровень сацыяльна-эканамічных абагульненняў. А.М. Ляўданскі паказаў, што гарадзішчы з'яўляліся цэнтрамі родавых абшчын, i ўпершыню вызначыў асноўныя заняткі ix насельніцтва.

...

Скачать:   txt (11 Kb)   pdf (71.9 Kb)   docx (10.1 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club