Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Днепра-дзвінская культура: этнас, культурныя сувязі і рэлігія

Автор:   •  Сентябрь 21, 2022  •  Доклад  •  3,169 Слов (13 Страниц)  •  169 Просмотры

Страница 1 из 13

Днепра-дзвінская культура: этнас, культурныя сувязі і рэлігія

Вераванні. Матэрыялы, якія характарызуюць вераванні днепра-дзвінскіх плямёнаў у раннім жалезным веку, вельмі абмежаваныя. У сувязі з гэтым шырокае выяўленне спецыфікі рэлігійнага светапогляду даволі цяжкае. Аднак трэба мець на ўвазе, што рэлігійныя ўяўленні насельніцтва днепра-дзвінскай культуры ў цэлым былі блізкія да ўяўленняў, распаўсюджаных у іншых плямёнаў Усходняй Еўропы, што знаходзіліся ў той час на стадыі разлажэння першабытнаабшчыннага ладу. Як правіла, ва ўсіх плямёнаў таго часу пераважала абагаўленне сіл прыроды. Не з'яўляюцца выключэннем у гэтых адносінах і днепра-дзвінскія плямёны. Пра некаторыя бакі гэтага старажытнага светапогляду можна меркаваць па шэрагу рэчавых знаходак, што ёсць у нашым распараджэнні. Адной з такіх крыніц будзе арнамент, выяўлены на некаторых прадметах, які з'яўляецца, несумненна, знакам-сімвалам. Так, на прасліцы з Кастрыцы нанесены крыж. На пасудзінах часта сустракаюцца выявы прамых ліній, якія выходзяць з аднаго цэнтра і падобныя на сонечныя прамяні, разнастайныя перакрэсленыя зігзагі. Такія арнаменты маюць адносіны да салярных і астральных знакаў. Доказам гэтаму з'яўляецца арнамент у выглядзе кружка з кропкай пасярздзіне (цыркульны). Такая сімволіка пацвярджае наяўнасць культу сонца і звязанага з ім культу агню і хатняга ачага. Перажыткі гэтых культаў былі засведчаны для старажытных балцкіх плямёнаў шматлікімі крыніцамі. Пра культ сонца гавораць не толькі салярныя знакі на прадметах, але і знаходка бронзавай фігуркі каня ў аднакультурнай вобласці на Смаленшчыне. Вядома, што культ каня, шырока распаўсюджаны ў старажытнасці сярод еўрапейскіх плямёнаў, быў цесна звязаны з культам сонца і адыгрываў важную ролю ў вераваннях старажытных балтаў. Безумоўны ў днепра-дзвінскіх плямёнаў культ жывёл і птушак, пра што можна меркаваць па знаходках амулетаў-падвесак з зубоў розных жывёл: мядзведдзя, дзіка, ваўка, бабра. Падвеска з косткі ў выглядзе качачкі сведчыць пра абагаўленне птушкі. Сказаць што-небудзь пра культ памерлых і пра пахавальны абрад даволі цяжка, бо ў нас няма адпаведных знаходак. Але мяркуючы па ўсім і ўлічваючы дадзеныя для іншых плямёнаў (юхнаўскіх і мілаградскіх), блізкіх у некаторых адносінах да днепра-дзвінскіх, можна думаць, што аснову пахавальнага абраду складала трупаспаленне на вогнішчы з пакіданнем праху на паверхні зямлі.

Абмен і сувязі з суседнімі культурамі. Тэрыторыя плямёнаў днепра-дзвінскай культуры ў межах Беларусі займае вельмі зручнае геаграфічнае становішча. Тут працякаюць шматлікія рэкі такіх марскіх басейнаў, як Балтыйскага (Заходняя Дзвіна і яе прытокі), Чарнаморскага (Днепр і яго прытокі). Усе гэта значна палягчала зносіны з цэлым шэрагам плямёнаў і садзейнічала развіццю абмену ў раннім железным веку. На разглядаемай тэрыторыі няма месцазнаходжанняў руд, неабходных для атрымання састаўных частак бронзы, аднак на паселішчах сустракаюцца рэчы з бронзы і шматлікія рэшткі бронзаліцейнай вытворчасці. Пакуль цяжка вырашыць пытанне аб шляхах пранікнення бронзы. Можна толькі меркаваць, што яна паступала з некалькіх крыніц: з Сярэдняй Еўропы (Карпаты), з Каўказа і Ірана. Зусім відавочна, што каляровыя металы і вырабы з ix днепра-дзвінскія плямёны маглі атрымліваць толькі ў абмен за пэўныя каштоўнасці. Імі былі ў першую чаргу скуры жывёлін. Дадзеныя астэалагічных даследаванняў сведчаць аб высокім працэнце пушных звяроў у паляванні старажытных насельнікаў гарадзішчаў. Значная частка пушніны выкарыстоўвалася ў мэтах абмену. Верагодна, акрамя пушніны абменьваліся і рознага роду вырабы хатняга рамяства. Шырокі абмен паміж плямёнамі таго часу вядзе да таго, што шмат якія тыпы рэчаў атрымліваюць распаўсюджанне ў шэрагу суседніх плямёнаў і не толькі этнічна роднасных. Вялікі ўплыў на выгляд рэчаў аказваюць агульныя тэндэнцыі развіцця культуры у Еўропе, г. зн. узнікненне такіх вялізных культурных супольнасцей, як гальштат, латэн, скіфы, балты і інш. На жаль, слабая вывучанасць на гэтай тэрыторыі культуры позняга бронзавага веку робіць цяжкім вырашэнне пытання аб мясцовым субстраце, на якім развівалася культура ранняга жалезнага веку. Зыходзячы з таго, што большасць найбольш архаічных касцяных вырабаў цесна звязана са старажытнасцямі Прыбалтыкі, дзякаўскай культурай, ананьінскай, ёсць падставы сцвярджаць, што ў днепра-дзвінскіх плямёнаў у перыяд, які папярэднічаў ранняму жалезнаму веку, быў працяглы адрэзак часу кантакту і зносін з групамі насельніцтва позняга бронзавага веку, якія жылі на тэрыторыі Прыбалтыкі, а таксама ў басейне Волгі і Акі. На працягу гэтага часу днепра- дзвінскія плямёны засвоілі формы і спосабы выраблення шмат якіх прыладаў працы: гарпуноў, тупікоў, шылаў, іголак, шпілек і т. п.

...

Скачать:   txt (44.2 Kb)   pdf (118.2 Kb)   docx (18.2 Kb)  
Продолжить читать еще 12 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club