Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Белорусские памятники

Автор:   •  Июнь 9, 2022  •  Реферат  •  693 Слов (3 Страниц)  •  229 Просмотры

Страница 1 из 3

Самыя значныя пятнікі ўключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта замкавы комплекс "Мір" у г.п. Мір Гродзенскай вобласці, архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у г. Нясвіжы Мінскай вобласці, два трансгранічныя аб'екты – Белавежская пушча і “Дуга Струвэ”. Камянецкая вежа размяшчаецца на высокім узгорку побач з паўнаводнай калісьці ракой Лясной. На 30 метраў узвышаецца велічны будынак. Каранаваныя прастакутнымі зубцамі магутныя сцены надаюць Вежэ падабенства вялікай шахматнай постаці - ладдзі. Ніжэй за зубцоў праглядаецца выкладзеная чырвонай цэглай стужка стараславянскага ўзору. Іншыя дэкаратыўныя і канструктыўныя элементы носяць адбітак ранняй готыкі і раманскай архітэктуры.

Будынкі тыпу Камянецкай вежы называюцца данжонамі. Данжон - гэта галоўная вежа феадальнага замка, якая служыла месцам апошняй абароны і хованкай пры нападзе ворага. Мела памяшканні для жылля і запасаў правіянту. Яна стаяла асобна ад іншых замкавых будынкаў і была разлічана на кругавы абстрэл ворагаў. Такія Вежы характэрны для сярэднявечнай еўрапейскай ваеннай архітэктуры. У Х стагоддзі яны распаўсюдзіліся на паўночных і заходніх землях Еўропы, у XIII - у Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Прыбалтыцы. З'явіліся данжоны і на тэрыторыі сучаснай Беларусі - у Гродне, Брэсце, Тураве, Навагрудку, Камянцы, Полацку. Да нашых дзён захаваўся адзін - камянецкі.

Палацавы комплекс Ружаны. На высокім узгорку ў паўднёва-ўсходняй частцы гарадскога пасёлка. Належаў Сапегам. У 16 ст. пабудаваны двухпавярховы крыжападобны ў плане каменны палац з 3 вежамі (2 квадратныя ў плане ў цэнтры галоўнага паўднёвага фасада і на тарцы левага заходняга крыла і шматгранная на паўночна-ўсходнім куце). У цэнтральнай частцы палаца, якая выступае на падоўжных фасадах глыбокімі рызалітамі, знаходзіліся парадныя залы і вестыбюль з чатырохмаршавымі ўсходамі, у бакавых частках - жылыя памяшканні, кабінеты, архіў, бібліятэка. Унутраная планіроўка анфіладная. Памяшканні на першым паверсе мелі скляпеністыя, на другім - бэлечныя перакрыцці. Пад будынкам - вялікія двухпавярховыя скляпеністыя падвалы.

Царква св. Барыса і Глеба (Каложская). Да 1183 г.Барысаглебская, або Каложская, царква - выдатны ўзор старажытнарускага дойлідства другой паловы XII ст. Кампазіцыя будынка, яго канструкцыя і дэкаратыўнае ўбранне роднасныя Ніжняй царкве ў Гродне (сярэдзіна XII ст.). Абодва помнікі пацвярджаюць існаванне на Гродзеншчыне самастойнай архітэктурна-мастацкай школы, дзе шырока выкарыстоўваліся мясцовыя будаўнічыя матэрыялы, кераміка і элементы народнага прыкладнога мастацтва.Барысаглебская

...

Скачать:   txt (9.2 Kb)   pdf (47.1 Kb)   docx (10 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club